Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на $108 млн

Фота: pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень знізіліся на 108 мільёнаў долараў альбо на 1,6%. На 1 ліпеня яны складалі 6 млрд 831 млн 400 тысяч долараў ЗША, інфармуе прэс-служба Нацбанка.

ЗВР працягваюць зніжацца. У траўні яны скараціліся на 98,5 млн долараў (на 1,4%).

Нацбанк тлумачыць зніжэнне золатавалютных рэзерваў у мінулым месяцы планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце (каля 424 млн долараў), а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата.