Вы тут

Знешняя пазыка Беларусі перавысіла $16 млрд

Ілюстрацыя: news.tj

Знешняя пазыка Беларусі на 1 кастрычніка склала $16,3 млрд. З пачатку года яна павялічылася (з улікам курсавых розніц) на $2,7 млрд, або на 19,5%, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Гэта гістарычны максімум. $16,3 млрд — гэта па 1716 долараў на кожнага жыхара Беларусі, уключна з немаўлятамі.

 У студзені-верасні Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $3,4 млрд, а менавіта:
— $1,4 млрд еўрааблігацый;
— $1,1 млрд крэдытаў урада і банкаў Расіі;
— $600 млн Еўразійскага фонда стабілізацыі і развіцця;
— $194,5 млн звязаных крэдытаў ад кітайскіх банкаў; 
— $122,6 млн крэдытаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця;
— $3,9 млн крэдытаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Паўночнага інвестыцыйнага банка.

У той жа час, за 9 месяцаў Беларусь паспела пагасіць знешняй дзяржаўнай пазыкі на $821,1 млн.