Вы тут

Жыхарка Мінскага раёна ўступіла ў інтымную сувязь з падлеткам, ідзе следства

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

26-гадовая жыхарка Мінскага раёна ўступіла ў інтымную сувязь з 15-гадовым падлеткам. Пра гэта хтосьці паведаміў у аператыўна-дзяжурную службу Мінскага РУУС. Інфармацыю правяралі супрацоўнікі аддзела па наркагандлю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі і яна пацвердзілася. Як стала вядома, сувязь жанчыны з падлеткам, з якім яна пазнаёмілася ў сацыяльных сетках, працягвалася каля двух месяцаў.

Жыхарка Мінскага раёна знаходзіцца пад следствам, крымінальную справу распачалі па артыкуле "палавыя зносіны з асобай, якая загадзя не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту". Жанчыне пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.