Вы тут

Жыхарка Магілёва прадала за 213 рублёў флакон са звычайнай вадой

Фота: pixabay.com

Жыхарка Магілёва прадала за 213 рублёў флакон са звычайнай вадой. Мінчанка, якая яго купіла, спадзявалася атрымаць флакон брэндавай парфумерыі. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавяла прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.

45-гадовая жыхарка сталіцы звярнулася ў магілёўскую міліцыю з заявай, што яна стала ахвярай інтэрнэт-махляркі. Праваахоўнікі знайшлі маладую жанчыну, якая адправіла ў Мінск пасылку. Ёй 22 гады, яна нідзе не працуе. Зламысніца купляла дарагія духі, пералівала іх у іншыя флаконы, а кліентам прадавала звычайную ваду.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Махлярства". Жыхарцы Магілёва пагражаюць грамадскія працы, ці штраф, ці папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, ці арышт — да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі — да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі на той жа тэрмін.