Вы тут

Жыхар Ліды забіў жонку нажніцамі і стаў рэзаць вены сабе

Фота: uvd.grodno.by

Трагічна скончыўся сямейны канфлікт 25 чэрвеня ў Лідзе, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У кватэры на вуліцы Гастэлы пасварыліся 52-гадовыя муж і жонка. Мяркуецца, што нагодай для сваркі сталі матэрыяльныя цяжкасці ў сям'і. Каля 6-й гадзіны раніцы муж стаў душыць жанчыну, а потым стукнуў яе нажніцамі. Ад гэтага ўдару жонка памерла на месцы. 

Мужчына сам паведаміў пра інцыдэнт у міліцыю, а пасля гэтага стаў рэзаць сабе вены і біць у грудзі. Міліцыянты, якія прыбылі на месца выкліку, спынілі яго. Мужчына затрыманы, яго дзеянні кваліфікуюцца як забойства. 

Дарэчы, сям'я не лічылася нядбайнай. Муж і жонка мелі працу, у момант сваркі абое былі цвярозыя.