Вы тут

Журналіст СБ: За сітуацыяй на TUT.by назіраю не без зласлівасці

Фота з адкрытых крыніцаў

Палітычны аглядальнік афіцыйнай газеты “Советская Белоруссия” Дзмітрый Крат рэзка і зняважліва выказаўся пра журналістаў, затрыманых па “справе БелТА”. У сваім допісе на старонцы ў Фэйсбуку ён прызнаўся, што назірае за сітуацыяй на TUT.by, дзе прайшоў вобшук, “не без некаторай зласлівасці”. Журналіст адзначыў, што супрацоўнікі незалежных СМІ ў прафесійным сэнсе яго даўно напружваюць, бо “я павінен дбаць пра законы, а яны вырашылі, што гэтыя самыя законы пішуцца не для іх”.

“Мая зласлівасць менавіта адсюль. Чаму я, ідучы на працу, увесь час трымаю ў галаве думку пра тое, што ёсць законы, якія рэгламентуюць працу журналіста, а вам на гэта начхаць? Чаму я, цытуючы белту або якую-кольвек іншую крыніцу інфармацыб, не лянуюся ў гэтым прызнацца, пакідаючы ў тэксце адпаведную спасылку, а вам улом? І ўвогуле, чаму, працуючы на адным інфармцыйным полі, я павінен прыдтырмлівацца агульнавызначаных правілаў, а, напрыклад, мадам Каравянкова, Золатава або якая-кольвек іншая Грыцацуева пры гэтым будзе кіравацца выключна ўласнымі ўяўленнямі пра тое, што можна, а чаго нельга?”, —  напісаў журналіст “Советской Белоруссии”.

Таксама Дзмітрый Крат закідвае заснавальніку TUT.by Юрыю Зісеру яго стаўленне да супрацоўніц рэдакцыі партала, якіх затрымалі ў рамках крымінальнай справы.

“Дзяўчатак спадар ужо зліў —  маўляў, іх асабістая ініцыятыва. Брава! Не ён іх так вучыў і выхаваў. Не ён патрабаваў пакой палітыкі рэсурса. Не ён яе кантраляваў і не ён яе ўхваляў. Белы і пухнаты і не пры справах. Адціскайцеся, паненкі. Мужык вас болей чым паімеў. Вось вас, чаго добрага яшчэ, пасодзют, а ён зусім, не крадзі. Шыкоўная камбінацыя”, —  піша Крат.