Вы тут

За ролік "Слава Украіне!" адлічылі памочніка трэнерскага штабу зборнай Харватыі

Огнен Вукоевіч. Фота: http://dynamo.kiev.ua

За відэаролік "Слава Украіне!" адлічылі з дэлегацыі памочніка трэнерскага штабу футбольнай зборнай Харватыі Огнена Вукоевіча. Пасля перамогі харватаў над зборнай Расіі ў 1/4 фіналу чэміянату свету ён зняўся ў роліку разам з футбалістам Дамагоем Відай.

“Слава Украіне, давай, давай!”, — прамовіў у роліку Віда, Вукоевіч жа дадаў: “Гэтая перамога за “Дынама” і за Украіну. Харватыя, наперад!”. Раней абодва выступалі за дынамаўцаў.

Аднак ролік выклікаў скандал, паколькі ў ім пабачылі палітыку. Вукоевіча пакаралі, а вось Віду не сталі. Ён пазбег і дыскваліфікацыі FIFA, таму возьме ўдзел у паўфінальным матчы з англічанамі.

Харвацкі футбольны саюз прынёс шчырыя прабачэнні расійскаму грамадству за дзеянні чальца дэлегацыі зборнай Харватыі. Прынеслі прабачэнні таксама і аўтары відэароліка.