Вы тут

За першы квартал у Беларусі выяўлена 216 фальшывых грашовых знакаў

Фота: Pixaby 

Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, са студзеня па сакавік у Беларусі выяўлена 216 падробных грашовых знакаў. Сярод іх — 1 манета і 215 купюр. Каля 60% фальшывак — долары. Таксама часта падраблялі расійскія рублі (24,5%). Калі параўнаць з першым кварталам 2017 года, падробленых грошай цяпер выявілі на 20% менш. Доля падробных еўра склала 13%, беларускіх рублёў — 2,8%.

Падробленыя грашовыя знакі канфіскавалі ў 26 населеных пунктах. Як паведамляе БЕЛТА, 46,8% усіх фальшывых грашовых знакаў было выяўлена ў Мінску.