Вы тут

За дзень да чэмпіянату свету прызначаны новы галоўны трэнер зборнай Іспаніі

Фернанда Ера. Фота: elespanol.com

За дзень да чэмпіянату свету па футболе, які 14 чэрвеня стартуе ў Расіі, прызначаны новы галоўны трэнер зборнай Іспаніі. Ім стаў 50-гадовы Фернанда Ера, былы гулец мадрыдскага "Рэала", іспанскай зборнай, спартыўны дырэктар нацыянальнай федэрацыі футбола. Апошнім часам ён быў асістэнтам галоўнага трэнера "каралеўскага клуба".

Пасада галоўнага трэнера зборнай Іспаніі стала вакантнай пасля таго, як іспанская федэрацыя футбола адправіла ў адстаўку Хулена Лапетэгі. Напярэдадні стала вядома, што 51-гадовы Лапетэгі стане галоўным трэнерам мадрыдскага "Рэала", замест Зінедына Зідана. Федэрацыя пра гэта даведалася ў апошні момант. Яна адрэагавала імгненна — трэнера зборнай звольнілі, нягледзячы на кантракт, які быў дзейны да лета 2020-га.

Зборная Іспаніі пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера правядзе свой першы матч на сусветным першынстве ў пятніцу са зборнай Партугаліі.