Вы тут

За допінг дыскваліфікавалі беларускую кідальніцу молата Анастасію Мазурыну

Фота: ria.ru

За допінг дыскваліфікавалі беларускую кідальніцу молата Анастасію Мазурыну, інфармуе сайт Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Рэспублікі Беларусь. У пробе спартсменкі знайшлі забароненыя субстанцыі (іх спіс гл. тут). Тэрмін дыскваліфікацыі складае 4 гады, ён распачаўся 22 студзеня 2018-га і скончыцца 21 студзеня 2022-га.

Анастасія Мазурына 1993 года нараджэння, майстар спорту. Яна з Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.