Вы тут

З 15 сакавіка ў Беларусі падаражае аўтамабільнае паліва

Фота: sb.by

З 15 сакавіка ў Беларусі падаражае аўтамабільнае паліва. Цэны на бензін і дызельнае паліва на аўтазапраўках павялічацца на 1 капейку (у сярэднім на 0,76%). Як інфармуе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”, з чацвярга 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 23 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 31 капейка, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 52 капейкі, дызельнага паліва — 1 рубель 34 капейкі.

Сёлета гэта ўжо трэцяе падаражанне. 8 лютага цэны на аўтамабільнае паліва выраслі на 2 капейкі, 9 сакавіка — бензін на 1 капейку, а дызпаліва — на 2 капейкі.

Нядаўна ў Беларусі быў распрацаваны механізм змены цэн на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку. Падрабязна гл. тут.