Вы тут

Яндэкс назваў самыя аварыйныя і небяспечныя месцы Мінска

Фота: БЕЛТА

Яндэкс назваў самыя аварыйныя і небяспечныя месцы Мінска ў 2017 годзе. Найбольш аварыйныя кропкі знаходзяцца на буйных магістралях, у тым ліку на праспектах Незалежнасці, Дзяржынскага і Пушкіна, на скрыжаваннях з МКАД. Найбольш небяспечныя месцы — гэта плошчы з кругавым рухам і скрыжаванні буйных магістраляў, у тым ліку з МКАД. Да такіх месцаў адносяцца і станцыі метро, каля якіх колькасць ДТЗ вышэйшае, чым у сярэднім па горадзе.

Чатыры з дзесяці самых аварыйных месцаў трапілі і ў лік найбольш небяспечных: скрыжаванне ў пачатку праспекта Ракасоўскага, плошча Бангалор, скрыжаванне вуліцы Няміга і Гарадскога Вала, скрыжаванне вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава. Больш падрабязна гл. у табліцы.