Вы тут

ВУП Беларусі за чатыры месяцы вырас на 4,8%

Фота: Fotolia

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку 2018-га вырас на 4,8%, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аб'ём ВУП (паводле першай ацэнкі) склаў 35,6 млрд рублёў.

У студзені-лютым 2018 года ВУП вырас на 5,6%, у першым квартале — на 5,1%. Атрымліваецца, што ў красавіку рост замарудзіўся.