Вы тут

Вобшук прайшоў у газеце “Культура”

Фота: book-hall.ru

У рэдакцыі газеты “Культура” прайшоў вобшук. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміла журналістка Дар'я Амяльковіч:

“У нашай ціхай рэдакцыі ідзе вобшук на прадмет таго ж, — напісала яна і праз паўгадзіны дадала: — Працэдура скончаная. Можна сказаць, што ўсё прайшло карэктна, камп’ютары пакінулі для працы. Будзем чакаць вынікаў“.

Па тэлефоне чалавек, які назваўся намеснікам рэдактара, сказаў Еўрарадыё, што газета працуе ў звычайным рэжыме і нічога не адбываецца.