Вы тут

Вікторыя Азаранка перамагла ў стартавым матчы на турніры ў Мадрыдзе

Фота з архіву

Беларуска Вікторыя Азаранка (99-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) перамагла ў першым раундзе тэніснага турніру ў Мадрыдзе катэгорыі “Прэм’ер” (прызавы фонд — 6 045 855 еўра). Яе саперніцай у 1/32 фіналу стала сербка Аляксандра Круніч (52). Азаранка ўпэўнена перамагла ў двух сэтах — 6:3, 6:3.

Раней яшчэ адна наша тэнісістка, Арына Сабаленка (47) выбыла з першага раунда, саступіўшы прадстаўніцы ЗША Бернардзе Пера (94) — 4:6, 6:2, 3:6.

Таксама сёння згуляе Аляксандра Сасновіч (55) супраць амерыканкі Даніэль Колінз (45).