Вы тут

Вікторыя Азаранка на турніры ў Мадрыдзе прайграла Караліне Плішкавай

Вікторыя Азаранка. Фота: Reuters

На тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе беларуска Вікторыя Азаранка (98-е месца ў сусветным рэйтынгу) саступіла шостай ракетцы свету чэшцы Караліне Плішкавай

Матч 1/16 фіналу прайшоў ва ўпартай барацьбе, адзначае БЕЛТА. Першы сэт выйграла Плішкава — 6:2, але пасля гэтага Азаранка ўзяла рэванш — 6:1. Праўда, у вырашальнай партыі чэшка зноў была мацнейшай — 7:5. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 8 хвілін.

За выхад у чвэрцьфінал Плішкава будзе змагацца з амерыканкай Слоан Стывенс (9-я пазіцыя рэйтынгу WTA).

Сёння яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (58) у 1/16 фіналу сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт (29).

У стартавым матчы мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і паўднёваафрыканец Кевін Андэрсен згуляюць з аўстрыйска-харвацкім тандэмам Аляксандр Пея / Нікола Мекціч.