Вы тут

Віктар Марціновіч: Беларускую нацыянальную ідэю сфарміруе Google

Фота: facebook.com/mtsbelarus/

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазыцыі. Чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыйшоў час пачаць дыскусію. Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму — “Ідэя Х“. Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.

“Подчиняться Москве” ці церабіць сваю сцежку? Хто пераможа: Строчыцы ці Лінія Сталіна? Чаму беларускую нацыянальную ідэю сфармулююць грыбнікі? Абмяркоўваем з пісьменнікам Віктарам Марціновічам.

Слухаць ці спампаваць падкаст праграммы ніжэй.