Вы тут

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко дапытаны, але не затрыманы

Васіль Жарко. Фота: TUT.by

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко не затрыманы. Раней 11 ліпеня беларускія СМІ, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, апублікавалі інфармацыю аб яго затрыманні.

Аднак у прэс-службе Савета міністраў паведамілі, што віцэ-прэм'ер знаходзіцца на працоўным месцы.

Да прызначэння віцэ-прэм'ерам Васіль Жарко узначальваў Міністэрства аховы здароўя. Цікавасць да яго з боку сілавікоў журналісты тлумачылі "справай лекараў": за апошнія некалькі дзён затрымана больш за дзесяць чыноўнікаў, звязаных з дзяржзакупкамі ў сферы медыцыны.

У прыватнасці, 9 ліпеня стала вядома пра затрыманне намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага (яго прозвішча і праўда сустракаецца ў тэндарнай дакументацыі) і дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага. А 10 ліпеня сілавікі прыйшлі да бізнэсмэна Сяргея Шакуціна, дырэктар кампаніі "Іскамед". Гэта адно з самых буйных прыватных прадпрыемстваў на фармацэўтычным рынку Беларусі.

Паводле інфармацыі TUT.by, Васіля Жарко выклікалі на допыт — верагодна, у сувязі са "справай лекараў". Аднак яго свабоду абмяжоўваць не сталі.

У канцы чэрвеня віцэ-прэм'ер, які курыруе ва ўрадзе сферу аховы здароўя, заявіў, што не ведаў аб карупцыі і "не чакаў такіх маштабаў". Жарко сказаў, што сістэма дзяржаўных закупак у нашай краіне будзе ўдасканальвацца і, магчыма, будзе выпрацаваны "нейкі новы алгарытм".