Вы тут

Версія смерці 19-гадовай дзяўчыны пад Кіраўскам — забойства

Месца здарэння. Фота: sk.gov.by

19-гадовая Анастасія Талыш, знойдзеная мёртвай ля вёскі Паўловічы ў Кіраўскім раёне, была забітая — такую версію вылучае Следчы камітэт. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 КК.

29 траўня дзяўчына вярталася з каледжа дадому і ехала аўтобусам па маршруце Жылічы — Дубовае — Кіраўск. Яна выйшла на прыпынку ў вёсцы Паўловічы, але дома не з’явілася. 1 чэрвеня дзяўчыну абвясцілі ў вышук, а ўвечары 6 чэрвеня знайшлі яе цела непадалёк ад аўтобуснага прыпынка.

Першапачаткова праваахоўнікі заяўлялі пра адсутнасць бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці, аднак 9 чэрвеня Следчы камітэт распачаў справу аб забойстве. Цяпер праводзіцца ўвесь комплекс следчых дзеянняў дзеля вызначэння абставінаў смерці дзяўчыны.