Вы тут

Уначы 9 і 16 чэрвеня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Фота: pixabay.com

Уначы 9 і 16 чэрвеня ў Беларусі банкаўскія карткі могуць працаваць з праблемамі. Пра гэта папярэджвае на сваім сайце Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

У гэтыя дзве ночы з 00.00 да 06.00 будуць весціся тэхналагічныя работы па абнаўленні праграмнага забеспячэння на сеткавым абсталяванні прадпрыемства.

Трымальнікі картак могуць сутыкнуцца з праблемамі ў гэты час у крамах, пунктах выдачы наяўных, пры карыстанні прыладамі самаабслугоўвання, банкаматамі. 

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.