Вы тут

Уладзіслаў Суркоў не стаў наступным амбасадарам Расіі ў Беларусі

Уладзіслаў Суркоў. Фота: ria.ru

Уладзіслаў Суркоў не стаў наступным амбасадарам Расіі ў Беларусі. 13 чэрвеня Уладзімір Пуцін зацвердзіў склад адміністрацыі прэзідэнта Расіі і Суркоў захаваў сваю ранейшую пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы.

Пра тое, што Уладзіслаў Суркоў можа змяніць у Мінску амбасадара Аляксандра Сурыкава (ён працуе ў нашай краіне ўжо 11-ы год), тыдзень таму паведамілі некаторыя расійскія інтэрнэт-рэсурсы. Яны сцвярджалі, што Аляксандр Лукашэнка не супраць гэтай кандыдатуры. Суркова раней называлі "ідэолагам Крамля". Яго імя звязваюць з падзеямі на ўсходзе Украіны.