Вы тут

У журналістаў Быкоўскіх — ператрус дома

Вольга і Паўлюк Быкоўскія. Фота з сацсетак

Каля 8.30 дадому да журналісцкай сям'і Паўлюка і Вольгі Быкоўскіх прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі Следчага камітэта. Пра гэта Быкоўскія паспелі паведаміць у сацсетках. 

Можна меркаваць, што гэта звязана з ператрусамі на офісах партала tut.by і інфармагенцтва БелаПАН, якія адбыліся напярэдадні. Паводле афіцыйнай версіі,  Следчы камітэт расследуе справу з незаконным доступам да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА.

Дарэчы, напярэдадні Паўлюк Быкоўскі як медыяэксперт аналізаваў гэтую справу ў эфіры Еўрарадыё