Вы тут

У Жабінцы ў міліцыю прыйшоў педагог з рарытэтным нямецкім пісталетам (фота)

У Жабінцы ў міліцыю прыйшоў педагог з рарытэтным нямецкім пісталетам. Мужчына добраахвотна здаў гэтую і іншую зброю, якая захоўвалася ў памяшканні музея мясцовай школы.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў, акрамя пісталета, эксперты атрымалі ствол кулямёта, тры ствалы вінтоўкі. Была праведзеная балістычная экспертыза. Высветлілася, што для стральбы прыдатны толькі пісталет 7,65 мм "Dreyse" 1907 года выпуску. Ён выпускаўся на нямецкім заводзе да 1915-га, яго закуплялі для ўзбраення армій Чэхаславакіі і Аўстра-Венгрыі.

Верагодна, рарытэтны пісталет атрымаюць спецыялісты для ўстанаўлення яго культурна-гістарычнай каштоўнасці.