Вы тут

У "Яндэкс.Таксі" цяпер можна расплаціцца банкаўскай карткай

Фота: "Яндэкс.Таксі"

У сервісе "Яндэкс.Таксі" цяпер можна расплаціцца банкаўскай карткай. У чатырох гарадах Беларусі — у Мінску, Віцебску, Рэчыцы і Гомелі. Раней гэта прапаноўваў Uber.

Пасажыру трэба аднойчы прывязаць картку да прыкладання. Пасля гэтага ў канцы паездкі пры выбары безнаяўнай аплаты патрэбную суму аўтаматычна спішуць. Прэс-служба сервіса адзначае, што нумар карты можна ўвесці альбо ўручную, альбо адсканаваць камерай смартфона. Што да чаявых, то іх можна перавесці проста з карткі.

Як вядома, сервіс "Яндэкс.Таксі" запусцілі ў Мінску больш чым два гады таму.