Вы тут

У якіх умовах беларускі чыноўнік захоўвае 620 тысяч долараў (фота, відэа)

Кадр з відэа

На сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА з'явілася відэа ператрусу ў дырэктара "Белмедтэхніка" Аляксандра Шарака. Высокапастаўленага чыноўніка затрымалі ў рамках "справы медыкаў", якую пачаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Як паведамляў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, па справе аб карупцыі ў медыцынскай сферы праходзяць больш за 50 чалавек, больш за 30 з іх затрыманыя, узятыя пад варту ці пад іншыя меры стрымання. 

Па словах Вакульчыка, у гаражы Шарака знайшлі больш за 620 тысяч долараў у эквіваленце. Як можна пабачыць на відэа, большая частка грошай — купюры па 100 долараў, хаця ёсць і 5-доларавыя купюры, і еўра. 

У самім гаражы захоўваліся старыя непатрэбныя рэчы, каробкі, працоўныя інструменты, фарба і нават закаткі з памідорамі.