Вы тут

Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Фота: БЕЛТА

У выхадныя ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

18 траўня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы тэмпература паветра будзе +9...+15 градусаў, удзень — 17-23 градусы цяпла.

У суботу на большай частцы краіны таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы слупок тэрмометра пакажа 9-14 вышэй за нуль, удзень — ад 16 градусаў цяпла на паўночным захадзе да +23 на паўднёвым усходзе краіне.

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па Гомельшчыне, а днём у асобных раёнах Віцебшчыны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра будзе ад 3 да 8 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе — 9-12 градусаў цяпла. Удзень яна павысіцца да +14...+21.

На пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак ноччу ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Уначы слупок тэрмометра пакажа +3...+10, удзень ён падымецца да 13-19 градусаў, месцамі будзе 20-22 вышэй за нуль.