Вы тут

У суботу будзе цёпла і без дажджоў

Фота: pixabay.com

Невялікая воблачнасць і без ападкаў прагназуецца ў Беларусі 12 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду, днём па паўднёвым усходзе краіны з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +4...+10 градусаў, удзень ён падымецца да 19-24 градусаў цяпла.