Вы тут

У стартавым матчы чэмпіянату свету Расія разграміла Саудаўскую Аравію

Фота: Reuters

У стартавым матчы чэмпіянату свету па футболе Расія разграміла Саудаўскую Аравію — 5:0. Галы на "Лужніках" у прысутнасці 75 тысяч балельшчыкаў забілі Юрый Газінскі (12-я), Дзяніс Чэрышаў (43-я і 91-я+), Арцём Дзюба (71-я хвіліна) і Аляксандр Галавін (95-я+).

15 чэрвеня адбудуцца тры матчы: Егіпет — Уругвай, Марока — Іран, Партугалія — Іспанія.

На матчы Расія — Саудаўская Аравія ў ВІП-ложы прысутнічаў старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" Дыега Марадона. Фота: pressball.by