Вы тут

У сераду ў Беларусі будзе да +26 градусаў

Фота: БЕЛТА

13 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Толькі ўначы і зранку на самым поўдні краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 10 да 16 градусаў цяпла, удзень ён падымецца да 20-26 вышэй за нуль.