Вы тут

У сераду амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы

Фота: БЕЛТА

У сераду, 16 траўня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-усходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі 14 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў, у дзённыя гадзіны — 20-26 цяпла, на паўднёвым-захадзе — ад +17 да +19 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

На бягучым тыдні ў нашай краіне чакаецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі і навальніцамі. Пры гэтым удзень тэмпература паветра будзе дасягаць +26 градусаў.