Вы тут

У расійскіх архівах пачалі знішчаць інфармацыю аб рэпрэсаваных

Фота: focus.ua

У Расіі знішчаюць архіўныя ўліковыя карткі са звесткамі аб рэпрэсаваных у СССР. Гэта робіцца ў адпаведнасці з засакрэчаным міжведамасным загадам 2014 года. 

Пра такое знішчэнне архіўных дакументаў дырэктар Музея гісторыі ГУЛАГа Раман Раманаў паведаміў дарадцы прэзідэнта Расіі Міхаілу Фядотаву, піша "Коммерсант". У сваім лісце Раманаў адзначае, што знішчэнне картак азначае поўнае выдаленне інфармацыі пра асуджаных, якія знаходзіліся ў сістэме ГУЛАГа.

Раманаў растлумачыў журналістам, што пры смерці вязня ў лагеры яго асабістая справа адпраўлялася на бестэрміновае захоўванне. А калі чалавек вызваляўся, то справа знішчалася, але на яго складалі архіўную картку: у ёй указвалі прозвішча, імя, год і месца нараджэння, перамяшчэнне зняволенага паміж лагерамі і лагернымі пунктамі, а таксама дату вызвалення. 

Гэтыя карткі, як высветлілі даследчыкі, цяпер і пачалі знішчаць. Начальнік інфармацыйнага цэнтра ўпраўлення МУС Расіі па Магаданскай вобласці Міхаіл Сярогін паведаміў, што гэта робіцца паводле міжведамаснага загаду пад грыфам "Для службовага карыстання" ад 12 лютага 2014 года "Аб зацвярджэнні навучанні па вядзенню і выкарыстанні цэнтралізаваных аператыўна-даведачных, крыміналістычных і вышуковых улікаў, якiя фармуюцца на базе органаў унутраных спраў РФ". Пад загадам стаяць подпісы МУС, Мінюста, МНС, Мінабароны, ФСБ, ФСКН, ФМС, ФСО, СВР, а таксама Генпракуратуры і Дзяржаўнай фельд'егерскай службы. Карткі на асуджаных, згодна з загадам, захоўваюцца да дасягнення асуджанымі людзьмі 80-гадовага ўзросту.