Вы тут

У Расіі пачаўся чэмпіянат свету па футболе (фотарэпартаж)

Фота: Reuters

У Расіі пачаўся чэмпіянат свету па футболе. Урачыстая цырымонія адкрыцця 14 чэрвеня прайшла на перапоўненым маскоўскім стадыёне "Лужнікі". Сярод запрошаных кіраўнікоў краін быў і Аляксандр Лукашэнка, які пасля прылёту ў расійскую сталіцу паспеў пагуляць у футбол. У цырымоніі на "Лужніках" паўдзельнічалі каля 800 чалавек. Выступілі расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, поп-спявак з Вялікабрытаніі Робі Уільямс (ён паказаў на камеру непрыстойны жэст), расійская оперная спяваяка Аіда Гарыфуліна, вядомы ў мінулым бразільскі футбаліст Раналда.

У першы дзень сусветнага першынства прыходзіць толькі адзін матч, у якім сустракаюцца зборныя Расіі і Саудаўскай Аравіі. На першым этапе ўсе зборныя падзеленыя на 8 груп па 4 каманды ў кожнай. Гульні пройдуць у 11 гарадах Расіі. Па дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у 1/8 фіналу.

Фота: championat.com