Вы тут

У Пінску дзіця пры аперацыі атрымала апёкі

Фота: БЕЛТА

У Пінску на доктара-ўролага пачалі крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, паведамляецца на сайце Генпракуратуры. Пачаў справу Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, потым Пінская міжраённая пракуратура вывучыла яе і накіравала ў суд. 

Само здарэнне адбылося 21 лістапада 2017 года. Доктар рабіў хірургічную аперацыю двухгадоваму дзіцяці. Пры гэтым ён выкарыстаў электрохірургічны генератар. Пры гэтым лекар не праверыў, ці прыбралі лёгказапальвальную вадкасць, якой апрацоўвалі ўчастак цела хлопчыка.

Гэтая вадкасць загарэлася, у выніку чаго дзіця атрымала менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Пракурор пагадзіўся з абгрунтаванасцю абвінавачання, доказамі вінаватасці абвінавачанага і поўным, усебаковым і аб'ектыўным даследаваннем акалічнасцяў злачынства. 

Лекар па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.