Вы тут

У Парыжы невядомы захапіў закладнікаў

Фота: Reuters

У Парыжы ўдзень 12 чэрвеня невядомы мужчына захапіў закладнікаў на вуліцы Петыт Экюры. Паводле звестак СМІ, якія перадае tut.by, захопнік мае пісталет і бомбу. Яго закладнікамі сталі два ці тры чалавекі.

Мужчына ўвайшоў у офісны будынак, дзе захапіў закладнікаў. Французскія СМІ мяркуюць, што гаворка не ідзе пра тэракт.

Зламыснік заявіў, што звонку ў яго застаўся саўдзельнік. Якіх-небудзь звестак пра захопніка няма.

Мужчына запатрабаваў звязацца з іранскай амбасадай, каб перадаць пасланне французскаму ўраду. 

Французскія праваахоўнікі праводзяць спецаперацыю: яны ачапілі будынак, на вуліцах чуваць гукі паліцэйскіх сірэнаў.