Вы тут

У Мінску з 10 траўня пачнуць адключаць гарачую ваду

Фота: kievpravda.com

З 10 траўня ў Мінску пачнецца часовае паэтапнае адключэнне гарачай вады. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на РУП "Мінскэнерга".

Энергетыкі абяцаюць укласціся ў 14 дзён у выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цепласетак і адсутнасці дэфектаў, якія запатрабуюць незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ. 

Падчас выпрабаванняў магчымыя пашкоджанні цеплаправодаў. Таму пры выяўленні цечы вады або пары з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту мінчукоў просяць тэрмінова паведамляць пра гэта дыспетчару філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" па тэлефонах: 298-27-27 , 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП "Мінскэнерга" па тэлефоне 227-35-24 або ў найбліжэйшыя КУП «ЖЭУ».

Поўны спіс вуліцаў і дамоў, дзе да канца траўня адключаць ваду, можна паглядзець па спасылцы