Вы тут

У Мінску ратуюць дрэвы ад баброў

Фота: УП "Зелянбуд Заводскага раёна"

На дрэвы на астравах Чыжоўскага вадасховішча нацягнулі спецыяльную сетку. Гэта зроблена для таго, каб абараніць іх ад баброў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на "Зелянбуд Заводскага раёна".

На прадпрыемстве кажуць, што бабры штогод "гаспадараць" у акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы, якая зліваецца з Чыжоўскім вадасховішчам. Жывёлы знішчаюць зялёныя насаджэнні. За лета-восень мінулага года яны "спілавалі" на астравах вадасховішча больш за 40 дрэваў.