Вы тут

У Мінску паказалі аўтаматы па продажы талонаў на грамадскі транспарт

Фота: tut.by

У Мінску паказалі аўтаматы па продажы талонаў на праезд у грамадскім транспарце. Як інфармуе партал tut.by, пакуль іх можна пабачыць толькі на міжнароднай выставе TIBO-2018.

Па словах намесніка гендырэктара "Мінсктранса" Івана Жука, вопытныя ўзоры аўтаматаў вырабілі ў Польшчы. Яны цяпер праходзяць сертыфікацыю ў нашай краіне. У бліжэйшыя месяцы першыя чатыры аўтаматы могуць з'явіцца ў сталіцы ў ажыўленых месцах. Калі тэставанне будзе паспяховым, прымуць рашэнне пра далейшае набыццё аўтаматаў па продажы талонаў. Адзначаецца, што яны працуюць толькі з банкаўскімі карткамі. Акрамя набыцця талона, аўтамат дазваляе папоўніць картку на праезд.