Вы тут

У Мінску фура з'ехала ў кювет і перакулілася, 55-гадовы кіроўца памёр

Фота: ДАІ

У Мінску фура з'ехала ў кювет, 55-гадовы кіроўца памёр. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак пасля 16-й гадзіны. Грузавік "Вольва" рухаўся па другой паласе руху на МКАД. Не даязджаючы да вуліцы Мазурава, фура пачала сыходзіць спачатку ў левы бок, а пасля — у правы, з'ехала ў кювет, дзе і перакулілася.

На месца прыехала "хуткая", але рэанімаваць кіроўцу не ўдалося, мужчына памёр. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.