Вы тут

У Мінску арыштаваны дырэктар прадпрыемства "Брансксяльмаш"

Фота БЕЛТА

Па інфармацыі бранскіх СМІ, Валерый Сулееў мусіў узяць удзел у штотыднёвай нарадзе на "Гомсяльмашы" у Гомелі 9 ліпеня. 30 чэрвеня Сулееў, які кіруе беларуска-расійскім прапрыемствам "Брансксяльмаш", з'ехаў у Беларусь і больш не выходзіў на сувязь. Паведамляецца, што затрыманне адбывалася па ўказанні віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.

Ёсць меркаванне, што Сулееў меў сувязь з намеснікам генеральнага дырэктара "Гомельскага завода ліцця і нармалей", на якога нядаўна завялі крымінальную справу за хабар. У справе фігуруе лічба 1 мільён расійскіх рублёў.

"Брансксяльмаш" выпускае сельскагаспадарчую тэхніку і дэталі да яе.