Вы тут

У Мінгарвыканкаме распавялі, як будуць змагацца з патопамі падчас залеваў

Фота: VK.com

У Мінгарвыканкаме распавялі, як будуць змагацца з патопамі, якія рэгулярна здараюцца ў сталіцы падчас моцных залеваў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Праблема падтапленняў была ўзнятая жыхарамі вуліцы Валгаградскай падчас наўпроставай тэлефоннай лініі намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара Лапцева. Літаральна ўчора, 18 траўня здарылася залева з падтапленнямі шэрагу вуліц.

Чыноўнік распавёў, што УП “Мінскінжпраект” распрацавала галіновую схему развіцця сетак дажджавой каналізацыі горада. Паводле гэтага дакумента, у Мінску павінны збудаваць новыя калектары ліўневай каналізацыі і ачышчальных збудаванняў на выпусках калектараў. Таксама прадугледжаная рэканструкцыя існуючых калектараў з пашырэннем дыяметру трубаў.

Аднак усе гэтыя захады будуць рэалізаваныя толькі пасля распрацоўкі планаў будучай сеткі каналізацыяў, а гэта няблізкая перспектыва.