Вы тут

У мінчанкі скралі 30 тамоў энцыклапедыяў коштам болей за 300 рублёў

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У мінчанкі скралі 30 тамоў энцыклапедыяў, кошт якіх ацэньваецца ў 320 рублёў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, 9 ліпеня ў міліцыю звярнулася жыхарка сталіцы, з прыкватэрнага тамбура якой зніклі кнігі і статуэтка. Жанчына паведаміла, што ў той дзень да яе ў кватэру заходзіла 26-гадовая суседка, якая прасіла патэлефанаваць са стацыянарнага тэлефона.

Міліцыя знайшла падазраваную ў крадзяжы і высветліла акалічнасці здарэння. Калі дзяўчына сыходзіла, яна не зачыніла за сабой дзверы ў тамбур. Затым яна вярнулася туды разам са сваім мужам, і яны вынеслі чужыя рэчы з тамбура. Частку кніг зламыснікі паспелі прадаць на рынку.

Распачатая крымінальная справа паводле арт. 2 ч. 205 (“Крадзеж”) КК. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — абмежаванне волі да чатырох гадоў.