Вы тут

У Магілёве дождж разбурыў ліўневы калектар (фота)

Тут і далей фота: радыё "Свабода"

У Магілёве дождж размыў бераг Фацінскай затокі і разбурыў ліўневы калектар. Радыё “Свабода” піша, што ў мясцовых уладаў былі планы перарабіць затоку пад вяслярны канал. Але будоўля спынілася, апошнія пяць гадоў працы стаяць.

Цяпер яміна пагражае паглынуць і ходнік, які за два метры ад яе. А калі дрэннае надвор’е захаваецца… там і да праезнай часткі недалёка.

На дне яміны ляжыць бятонны друз ад каналізацыйных трубаў.

Месца, дзе абваліўся бераг, агарожданае засцерагальнымі стужкамі. Пакуль ніякіх працаў тут не вядзецца.