Вы тут

У Літве выпусцяць першую ў свеце лічбавую калекцыйную манету

Фота: delfi.lt

У Літве выпусцяць першую ў свеце лічбавую калекцыйную манету. Плануецца, што зроблена гэта будзе па аснове блокчэйна ці іншай падобнай тэхналогіі. Літоўскі Цэнтрабанк такім чынам хоча адзначыць 100 год літоўскай дзяржаўнасці, інфармуе Delfi.

Чалец праўлення Цэнтрабанка Літвы Марус Юргілас кажа, што, дзякуючы гэтаму праекту, ва ўсім свеце даведаюцца пра “прадпрымальную краіну”, якая “заахвочвае інавацыі і новыя тэхналогіі” ды першай у нумізматыцы “адкрые шлях калекцыйным манетам”.

Дата выпуску манеты, а таксама яе наклад, намінал і цана пакуль невядомыя.