Вы тут

У Лідзе з’явіўся першы майнінг-гатэль

Здымак з архіву. Фота: golos.io

У Лідзе з’явіўся першы майнінг-гатэль. Яго плошча складае больш за 2000 квадратных метраў. Як інфармуе сайт bizlida.by, паслугі майнінг-гатэля стала прадстаўляць адна з лідскіх кампаній. Яна працуе і з фізічнымі, і з юрыдычнымі асобамі. У вялікім памяшканні створаныя месцы для апаратных комплексаў, якія дазваляюць зарабляць на здабычы крыптавалюты. Там можна арандаваць любую колькасць ферма-месцаў. Адзначаецца, што магутнасць электрасеткі складае 1,2 мегават.

Дзейнасць па майнінгу ў нашай краіне не з’яўляецца прадпрымальніцкай, не абкладаецца падаходным падаткам з фізасоб.