Вы тут

У Крычаве мужчына застрэліў былую жонку і застрэліўся сам

Фота: sudexpert.gov.by

У Крычаве 21 чэрвеня 59-гадовы мужчына стрэлам у галаву забіў сваю былую 55-гадовую жонку. Пасля гэтага ён застрэліўся сам, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. Ад раненняў у галаву жанчына і мужчына памерлі на месцы. 

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Эксперты высветляць, ці былі ў крыві мужчыны алкаголь, псіхатропныя рэчывы або наркатычныя сродкі.

З месца здарэння сярод іншых рэчавых доказаў забраны пісталет маркі ТТ, патроны і гільзы. 

Крычаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце забойства.

Фота: sudexpert.gov.by