Вы тут

У Кітаі 15-павярховы гатэль знішчылі за 10 секунд (відэа)

Фота: скрыншот з відэа.

У кітайскім горадзе Чжуншань 15-павярховы чатырохзоркавы гатэль знішчылі за 10 секунд. Відэа з'явілася на YouTube. Будынак, пабудаваны 22 гады таму, узарвалі. На яго месцы ўзвядуць новы жылы комплекс, інфармуе БЕЛТА.

Апошнім часам справы ў гатэля ішлі не лепшым чынам — кліентаў было мала. Прадаць будынак не ўдалося і тады было прынятае рашэнне яго знесці.