Вы тут

У кастрычніку Пётр Парашэнка прыедзе ў Гомель

Пётр Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка. Фота: ria.ru

У кастрычніку ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка прыедзе ў Гомель. У гэтым беларускім горадзе адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны (першапачаткова планавалася, што сустрэча адбудзецца ў Мінску). Яна адбудзецца падчас першага форуму рэгіёнаў двух краін. Пра гэта паведаміў беларускі пасол у Кіеве Ігар Сокал, інфармуе тэлеканал "Белсат".

Як вядома, апошні раз Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка сустракаліся ў лістападзе мінулага года ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Пасля яны мелі тэлефонныя размовы.