Вы тут

У ізалятары застаюцца журналісты Ірына Леўшына і Паўлюк Быкоўскі

Фота: Twitter @kazz_by

У ізалятары часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна ў Мінску застаюцца галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі. Іх затрымалі аднымі з апошніх.

Астатніх затрыманых па "справе БелТА" вызвалілі позна ўвечары 9 жніўня. Галоўнаму рэдактару TUT.by Марыне Золатавай высунулі новае абвінавачанне: "бяздзеянне службовай асобы". Акрамя штрафа яно прадугледжвае да 5 гадоў зняволення і забарону займаць пэўныя пасады.

Усё па справе БелТА чытайце тут.