Вы тут

У Ганцавіцкім раёне ў сямейнай пары скралі каля 200 тысяч долараў

Фота: belta.by

Сямейная пара з Ганцавіцкага раёна страціла 196 тысяч долараў, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Каля 2.50 у дзяжурную частку паведамілі, што загарэліся гаспадарчыя пабудовы ў вёсцы Хатынічы. Пра пажар гаспадыня-пенсіянерка паведаміла таксама дачцэ і зяцю, якія жывуць непадалёк. Тыя паспяшаліся дапамагчы ёй.

Вярнуўшыся дадому, сямейная пара пабачыла, што ў іх адсутнасць у доме пабывалі злодзеі. Зламыснікі забраліся ўсярэдзіну, пашкодзіўшы шклопакет. 46-гадовы гаспадар паведаміў праваахоўнікам, што што з дому зніклі 196 тысяч долараў.

Па гэтым факце пачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры.