Вы тут

У Дзяржынску 20-гадовы матацыкліст трапіў пад грузавік і загінуў

Фота: uvd-mo.gov.by

У Дзяржынску 20-гадовы матацыкліст трапіў пад грузавік і атрымаў цяжкія траўмы. Праз дзве гадзіны ён памёр у бальніцы. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ўдзень 11 чэрвеня. Аўтамабілем кіраваў 52-гадовы мясцовы жыхар. Ён падчас павароту не саступіў дарогу матацыклісту, які ехаў насустрач.

Яшчэ адно ДТЗ з удзелам матацыклаў адбылося ў Мінскім раёне на 14-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна. Там сутыкнуліся матацыклы, якімі кіравалі 32-гадовы жыхар сталіцы і 21-гадовая жыхарка Мінскага раёна (яны ехалі ў бок Мінска). Адзін з матацыклаў адляцеў на абочыну, дзе сутыкнуўся з машынай, якая там спынілася. Абодва матацыклісты шпіталізаваныя.